**Пасьля «паветранага ўльтыматуму» Зяленскага ў менскім аэрапорце пачаліся затрымкі рэйсаў**

Пасьля пагрозаў украінскага боку расейскай паветранай прасторы пачаліся парушэньні ў руху і менскім аэрапорце. 

Так, рэйс з Сочы, які павінен быў прыляцець у 3-35, пакуль што затрыманы да 12-00. Затрымліваюцца таксама рэйсы з Баку, Кутаісі, Батумі, Анталіі, Масквы (Шарамецьева), Санкт-Пецярбургу. Шэраг рэйсаў праз Расею быў выкананы зь невялікай затрымкай, у тым ліку з Эгіпту, ААЭ.

Частка рэйсаў [пазначаныя](https://by.belavia.by/table/) ў раскладзе як «заплянаваныя».
 
У нацыянальным аэрапорце «Менск» таксама паведамляюць, што рэйсы з Расеі адбываюцца з затрымкай, у тым ліку што ня вылецеў рэйс з Сочы, які сёньня атакавалі ўкраінскія дроны. Аэрапорт таксама [пацьвярджае](https://airport.by/be) затрымку рэйсаў у Маскву і Грузію. Афіцыйнага камэнтару няма.

З тэрыторыі Беларусі цывільнай авіяцыі пасьля санкцый цяпер можна вылецець толькі ў Расею ці праз Расею ў іншыя краіны.