**Перамога пасьля завяршэньня кар’еры. Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя мэдалі на&nbsp;чэмпіянаце Польшчы**: [https://smarturl.click/zOoXVJ](https://smarturl.click/zOoXVJ)

Лучніца зь Беларусі Карына Казлоўская стала першай спартоўкай у гісторыі Польшчы, якая выйграла сем зь сямі залатых мэдалёў на чэмпіянаце краіны. 

Яна выступала за Беларусь на Алімпіядзе ў Токіё, падпісала ліст спартоўцаў супраць гвалту, а ў 2022 годзе зьехала ў Польшчу.


> «Я разумею, што дарога ў Беларусь для мяне даўно закрытая. Мне тут у Польшчы вельмі падабаецца. Я разумею, што тут маё месца ў сьвеце. Хачу паспрабаваць пазмагацца за гэтую краіну, і на міжнародных спаборніцтвах, і на польскіх»
