**Politico: Трамп цісьне на Літву, каб дазволіла везьці беларускі калій. Урад Літвы зьняпраўджвае** → [https://smarturl.click/V1oxAx](https://smarturl.click/V1oxAx)

Як сьцьвярджае выданьне [Politico](https://www.politico.eu/article/trump-pressures-lithuania-to-crack-eu-potash-sanctions-on-belarus/), адміністрацыя **Дональда Трампа** цісьне на Літву і патрабуе адкрыць адзін з галоўных партоў на Балтыйскім моры.

«Ніхто на нас насамрэч ня цісьне, мы не адчуваем ціску нават з боку нашага стратэгічнага партнэра Амэрыкі», — запярэчыў прэм’ер-міністар Літвы **Міндаўгас Сінкявічус**

Паводле яго, Літва самастойна прымае рашэньні і пакуль не плянуе пераглядаць сваю палітыку санкцый ані супраць Беларусі, ані супраць Расеі.