**Прадстаўнік Генпракуратуры Латвіі: Псаваць інфраструктуру на мяжы мігрантаў прымушаюць «людзі ў форме»** → [https://smarturl.click/L6ZJqX](https://smarturl.click/L6ZJqX)

Службоўцы беларускай памежнай службы могуць быць датычныя да арганізацыі нелегальнай міграцыі і пашкоджаньня адпаведнай інфраструктуры Латвіі, заявіў пракурор Дэпаратамэнту абароны нацыянальнай бясьпекі Генпракуратуры **Андрыс Аляксееўс** у расьсьледаваньні праграмы _De facto_ латвійскай тэлекампаніі _LTV_, падрабязнасьці якога [прыводзіць](https://rus.lsm.lv/statja/novosti/analitika/26.10.2026-dolzen-plati-kak-migrantov-otpravliaiut-portit-pogranicnuiu-infrastrukturu.a669012/) партал _LSM_.


> «Калі чалавек не заплаціў, у яго ёсьць выбар: альбо яго адпраўляюць псаваць нашу інфраструктуру, альбо яму наносяць цялесныя пашкоджаньні ці неяк інакш катуюць, каб ён пагадзіўся пайсьці псаваць інфраструктуру Латвійскай Рэспублікі», — заявіў Аляксееўс.
