**Прасіла прытулку ў ЗША — **[правяла](https://www.youtube.com/watch?v=Rt3DaVuqOx4)** 106 дзён за кратамі. Гісторыя Кацярыны Бартко** → [https://smarturl.click/x85aeJ](https://smarturl.click/x85aeJ)

За восем месяцаў 2026 году ў іміграцыйныя турмы ЗША трапілі ня менш як 89 беларусаў. Адна зь іх — 33-гадовая Кацярына Бартко, якая раней перажыла рак. Яна правяла пад вартай 106 дзён, чатыры разы трапляла ў шпіталь і кажа, што пэўны час не атрымлівала неабходных лекаў.

  «На нагах і руках у цябе кайданкі. Пакуль ідзеш, ногі проста сьціраюцца ў кроў. А яшчэ — ланцуг вакол таліі», — так беларуска Кацярына Бартко згадвае ў інтэрвію Свабодзе іміграцыйную турму ў ЗША.