**Права ўпаляваць мядзьведзя ў Беларусі ўпершыню атрымала жанчына. Што вядома**: [https://smarturl.click/WGObOZ](https://smarturl.click/WGObOZ)

Пераможцай розыгрышу стала Кацярына Дуднік. Яна зможа ўдзельнічаць у паляваньні 30 і 31 кастрычніка і 1 лістапада. У адкрытых крыніцах імя, імя па бацьку і прозьвішча паляўнічай супадае з аналягічнымі дадзенымі галоўнай бухгальтаркі рэспубліканскай рады «Беларускага рэспубліканскага таварыства выратаваньня на вадзе». Такое ж імя згадваецца і на афіцыйным сайце Акадэміі нацыянальнай адукацыі — там гэта кіраўніца ўпраўленьня бухгальтарскага ўліку і фінансаў.