**Праваабаронца Ўладзь Лабковіч** [у жывым эфіры Свабоды](https://youtube.com/live/7IBv3afltg4): «Зразумела, што перамовы пайшлі ня так, як плянавалася, бо спадар Коўл называў лічбу 200 чалавек, спадзеючыся давесьці лічбу вызваленьня да тысячы. 25 чалавек — ня тое, што мы чакалі, але мы радыя за кожнага і кожную зараз».


> «Мы ведаем, што шмат каму ў калёніях прапаноўвалі хуткае вызваленьне, нават сваякам абяцалі, што ў хуткім часе яны забяруць сваіх родных. І тое, што ў апошні момант была дадзеная адмашка, каб людзей не вызваляць, а толькі 25 чалавек, — я разумею, што гэта вялікае выпрабаваньне для тых, хто застаўся. Я перакананы, што кожны выйдзе. Зараз галоўнае, каб яны трывалі і не здаваліся, бо, вядома, гэта вельмі цяжка псыхалягічна».
