**Праваабаронцы прааналізавалі, каго ўлады дадалі ў сьпіс «экстрэмістаў» у жніўні**

У праваабарончым цэнтры «Вясна» [паведамілі](https://t.me/viasna96/36327), што ў жніўні сьпіс «экстрэмістаў» павялічыўся на 25 чалавек. Сярод іх – непаўналетні, пэнсіянэр, тры жанчыны і грамадзянін Літвы. Некаторыя ўжо адбываюць шматгадовыя тэрміны ў калёніях. 
Адзін з новых фігурантаў, Максім Дзямчук, за адзін месяц трапіў адразу ў два рэпрэсіўныя пералікі – спачатку ў сьпіс «экстрэмістаў«, а пасьля і ў сьпіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасьці».

 У ліпені ў сьпіс «экстрэмістаў» дадалі 66 чалавек, а ў чэрвені – 95.