**Пры пасярэдніцтве ЗША ў акупаваных Расеяй Алешках пачалася гуманітарная місія** → [https://smarturl.click/L6ZXX3](https://smarturl.click/L6ZXX3)

Прэм’ер-міністар Украіны **Сяргей Карэцкі** паведаміў, што ва Ўкраіну гатовыя вярнуцца 527 чалавек.&nbsp;

Вяртацца яны будуць аб’язным маршрутам цераз Расею і Беларусь: спачатку ў акупаваны Расеяй Крым, потым у Анапу, адтуль самалётам у беларускі Гомель, а потым аўтобусамі ў Чарнігаўскую вобласьць Украіны.

Мяркуецца, што пералёт адбудзецца 31 кастрычніка. 

Украінская журналістка Марыя Сяменчанка, якая вырасла ў Алешках, [сказала](https://t.me/svoboda_radio/49975), што некаторыя жыхары гораду ня хочуць эвакуавацца, бо баяцца так званай фільтрацыі — прымусовых праверак і допытаў расейскімі сілавікамі.