**Прыбытак беларускіх НПЗ — найвышэйшы за дзесяцігодзьдзе** → [https://smarturl.click/Rk4vEv](https://smarturl.click/Rk4vEv)

Дэфіцыт нафтапрадуктаў у Расеі і яго папаўненьне сіламі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў станоўча адбіліся на фінансавых паказьніках іх працы, вынікае са словаў старшыні канцэрну «Белнафтахім»&nbsp;**Ільлі Ікана**, піша агенцтва&nbsp;[«Позірк»](https://pozirk.online/ru/news/203014/).


> «Галіна спрацавала прыбыткова, і гэта адзін з найлепшых вынікаў за апошняе, бадай, дзесяцігодзьдзе, — заявіў ён у інтэрвію ведамаснаму часопісу „Весьнік Белнафтахіму“. — На тле такой кан’юнктуры мы максымальна выкарыстоўвалі спрыяльную сытуацыю на вонкавых рынках, перш за ўсё на ўсходнім напрамку».
