**Пуцін прыгразіў «люстэркавымі захадамі» ў адказ на затрыманьні караблёў расейскага ценявога флёту** → [https://smarturl.click/e23z9](https://smarturl.click/e23z9)

Пуцін назваў захоп суднаў, што належаць да так званага ценявога флёту Расеі, «разбоем і пірацтвам» і падкрэсьліў, што Расея «будзе вымушаная адказваць люстэркава».

Прычым, паводле яго, не абавязкова ў тых акваторыях, дзе «захопліваюць судны», а «там, дзе ўжо мы самі палічым патрэбным і мэтазгодным», перадае ТАСС.