**Пуцін цісьне, каб Армэнія вызначылася са зьнешнепалітычнымі прыярытэтамі**

[https://smarturl.click/ZQBqL2](https://smarturl.click/ZQBqL2)
&nbsp;
Пуцін у прыватнасьці сказаў Пашыньяну, што Ерэван павінен як мага хутчэй вызначыцца наконт уступленьня ў Эўразьвяз, каб Масква магла зразумець, «як разьвіваць адносіны далей». Ён таксама казаў пра эканамічныя перавагі ад супрацоўніцтва з Расеяй і іншымі краінамі ЭАЭС, у які ўваходзіць і Беларусь.
&nbsp;
Уладзімір Пуцін зноў заклікаў армянскія ўлады правесьці рэфэрэндум аб уступленьні краіны ў Эўразьвяз.