**Пяць грамадзянаў М'янмы асудзілі на 21 год зьняволеньня за ўдзел у гандлі людзьмі ў справе аб забойстве беларускі** → [https://smarturl.click/1BpgR5](https://smarturl.click/1BpgR5)

Яшчэ пяць чалавек дагэтуль у вышуку.

Паводле выданьня &nbsp;[Your Link MM](https://www.facebook.com/yourlinkmm/posts/%E1%80%98%E1%80%AE%E1%80%9C%E1%80%AC%E1%80%9B%E1%80%AF%E1%80%85%E1%80%BA%E1%80%A1%E1%80%86%E1%80%AD%E1%80%AF%E1%80%90%E1%80%B1%E1%80%AC%E1%80%BA%E1%80%80%E1%80%AD%E1%80%AF-%E1%80%9C%E1%80%B0%E1%80%80%E1%80%AF%E1%80%94%E1%80%BA%E1%80%80%E1%80%B0%E1%80%B8%E1%80%9E%E1%80%90%E1%80%BA%E1%80%96%E1%80%BC%E1%80%90%E1%80%BA%E1%80%99%E1%80%BE%E1%80%AF%E1%80%94%E1%80%BE%E1%80%84%E1%80%B7%E1%80%BA-%E1%80%86%E1%80%80%E1%80%BA%E1%80%85%E1%80%95%E1%80%BA%E1%80%95%E1%80%BC%E1%80%AE%E1%80%B8-%E1%80%99%E1%80%BC%E1%80%94%E1%80%BA%E1%80%99%E1%80%AC%E1%80%94%E1%80%AD%E1%80%AF%E1%80%84%E1%80%BA%E1%80%84%E1%80%B6%E1%80%9E%E1%80%AC%E1%80%B8-%E1%81%85-%E1%80%A6%E1%80%B8%E1%80%80%E1%80%AD%E1%80%AF/1070261699321369/), у верасьні 2025 году Вера Краўцова прыехала ў Тайлянд, каб працаваць мадэльлю. Яна ўжо мела досьвед у мадэльных здымках, у тым ліку ў Кітаі. Таксама яна брала ўдзел у шоў «Голас». Аднак яе падманам вывезьлі ў М’янму для працы ў махлярскім цэнтры.

Як пісалі тады расейскія СМІ, за яе вызваленьне ў бацькоў патрабавалі 500 тысяч даляраў. Але ўжо ў першы тыдзень кастрычніка 2025 году кіраўнікі махлярскай групоўкі паведамілі бацькам, нібыта іхную дачку забілі, а цела спалілі. Таксама зьявіліся паведамленьні, што пасьля забойства ў яе нібыта вынялі ўнутраныя органы для незаконнага продажу.