**Расея другі дзень запар атакуе памежны зь Беларусьсю рэгіён**: [https://smarturl.click/x85WlM](https://smarturl.click/x85WlM)

У Жытомірскай вобласьці 11 верасьня расейскія войскі пацэлілі ў прыватнае прадпрыемства ў Оўрыцкім раёне (гэты раён мяжуе з Гомельскай вобласьцю Беларусі). Пажар патушылі, ніхто не пацярпеў. У ноч на 12 верасьня пацярпела прадпрыемства ў Зьвягельскім раёне вобласьці. У выніку пацэльваньня пачаўся пажар, але ніхто не пацярпеў. Апошняя атака гэтага рэгіёну адбылася сёлета 2 верасьня.  

Інфармацыі аб тым, што дроны ляцелі празь Беларусь украінскія маніторынгавыя каналы не паведамлялі.