**Расея пасьля ад’езду амэрыканскай дэлегацыі аднавіла зьнішчальныя ўдары па Ўкраіне. У Кіеве ёсьць загінулыя**: [https://smarturl.click/x85mbn](https://smarturl.click/x85mbn)

Ад расейскіх абстрэлаў у ноч на 8 верасьня пацярпелі сама меней 5 раёнаў. Сярод пашкоджаных аб’ектаў — жылыя і нежылыя забудовы, бізнэс-цэнтар, гаражы і склады. Паводле ўкраінскіх ратавальнікаў, два чалавекі загінулі і 10 пацярпелі. 13 чалавек змаглі выратаваць з заблякаваных памяшканьняў, працягваюць змагацца з пажарамі, якія пачаліся ў выніку пацэльваньня.