**Расея выйшла з Эўрапейскай канвэнцыі аб перадухіленьні катаваньняў. Беларусь да яе і не далучалася: **[https://smarturl.click/BkR5v0](https://smarturl.click/BkR5v0)

Расея была адзінай дзяржавай-удзельніцай Канвэнцыі, якая сыстэматычна адмаўлялася дазваляць публікацыю дакладаў аб выніках інспэкцыяў. З 30 візытаў расейскія ўлады дазволілі апублікаваць справаздачы толькі аб чатырох.

Сярод дакумэнтаў, якія застаюцца закрытымі, — справаздачы аб дзесяці візытах у Чачэнію і на Паўночны Каўказ у пэрыяд з 2000 па 2017 год.