**Расейская армія адступае на поўначы Данецкай вобласьці: **[https://www.svaboda.org/a/33860183.html](https://www.svaboda.org/a/33860183.html)

Але ўзмацніла ціск на поўдні гэтага рэгіёну. Камандзір групоўкі «Азоў» Дзяніс Пракапенка казаў, што расейская армія ўжо праваліла чарговы дэдлайн — не змагла захапіць Дабрапольле да канца лета. Але ад плянаў не адмаўляецца. Цяпер украінскія вайскоўцы чакаюць пачатку чарговых мэханізаваных штурмаў.

У гэты ж час, тры найбуйнейшыя металюргічныя заводы Ўкраіны [спынілі працу пасьля расейскіх удараў](https://smarturl.click/agmg0J).

Гэта паставіла пад пагрозу ўсю сталеліцейную галіну ў краіне.