**Расейскі дрон ударыў па кавярні ў парку. Загінулі шэсьць чалавек, сярод іх двое дзяўчынак** → [https://smarturl.click/37Oqpp](https://smarturl.click/37Oqpp)

У невялікім украінскім гарадку Новая Вадалага за 30 км ад Харкава расейскі дрон ударыў па цэнтральным парку каля кавярні. У выніку загінулі двое дзяцей і чацьвёра дарослых.


> «Дзяўчынку забілі ў дзіцячым вазку. Яе звалі Ангеліна, ёй было крыху больш за год, яна нарадзілася ў жніўні 2025 году… Ейную маму звалі Іна, яна памерла ў шпіталі… Другой забітай дзяўчынцы было 11 гадоў», — напісаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
