**Расейскія войскі атакавалі пункт пропуску на мяжы Ўкраіны і Малдовы. У Пермі зноў гарыць НПЗ**: [https://smarturl.click/VAYk4](https://smarturl.click/VAYk4)

Улады Адэскай вобласьці паведамілі аб пашкоджаньні міжнароднага пункту пропуску на мяжы з Малдовай. Расейскія дроны пацэлілі па адміністрацыйнай частцы мытнікаў.

Пасьля ўкраінскай атакі тэрыторыі прадпрыемства «Лукойл — Пермнефтеоргсинтез» (ПНОС) пачаўся пажар. Аб’ект знаходзіцца на адлегласьці больш за 1000 кілямэтраў ад мяжы Ўкраіны.

У Кіеве — дзень жалобы. Напярэдадні ў выніку расейскага ракетнага ўдару загінулі 16 чалавек і яшчэ 42 атрымалі раненьні. 20 жніўня расейскія войскі атакавалі ўкраінскую сталіцу ў тры хвалі — з ночы да позьняга вечара.