**Рэфэрэндум у Швайцарыі: на карту пастаўленыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі і супрацоўніцтва з NATO**

[https://smarturl.click/agmWVb](https://smarturl.click/agmWVb)
У Швайцарыі праходзіць рэфэрэндум адносна ініцыятывы, якая прапануе замацаваць у Канстытуцыі «пастаянны і ўзброены» нэўтралітэт.

Калі яе прымуць, Швайцарыя ня зможа ўводзіць санкцыі супраць дзяржаваў, якія ўдзельнічаюць у вайне, калі іх не ўхваліла Рада Бясьпекі ААН. Г гэта азначала б, што краіна больш ня зможа далучацца да санкцыяў ЭЗ супраць Расеі, а дзейныя санкцыі супраць ваюючых дзяржаваў давядзецца перагледзець.

18 верасьня Швайцарыя [ўвяла](https://smarturl.click/L6Z6Jd) новы пакет санкцыяў супраць Беларусі, далучыўшыся да захадаў ЭЗ. Бэрн тлумачыць іх «пастаяннай падтрымкай», якую Беларусь аказвае Расеі ў вайне супраць Украіны.

Калі норму ўхваляць, магчымасьць Швайцарыі самастойна далучацца да такіх санкцыяў будзе абмежаваная. 

А прапанова забараніць супрацоўніцтва з вайсковымі і абарончымі саюзамі ў мірны час закранула б і  супрацоўніцтва Швайцарыі з NATO.

[Тут вынікі ў рэальным часе.](https://www.swissinfo.ch/rus/%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F/%D1%80%D0%B5%D0%B7%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8B-%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%B2-%D1%88%D0%B2%D0%B5%D0%B9%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%B8%D0%B8-27-%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%82%D1%8F%D0%B1%D1%80%D1%8F-2026-%D0%B3/92068640?utm_source=multiple&utm_medium=website&utm_campaign=bundle-front1_ru&utm_content=o&utm_term=wpblock_teaser-bundle)