**Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі анансаваў прэм’еру на расейскай мове**: [https://smarturl.click/kekD2](https://smarturl.click/kekD2)

У 35 сэзон Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі ставіць п’есу Аляксандра Пушкіна на расейскай мове «Маленькие трагедии». Свой юбілей Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі плянуе адзначыць паказам спэктакляў мінулых гадоў, а юбілейная прэм’ера ў сьнежні 2026 году выйдзе на расейскай мове.

Раней аб дадатковым паказе спэктаклю «Пікавая дама» паводле твору Пушкіна паведаміў Магілёўскі абласны драмтэатар. Ён адбудзецца 29 жніўня.