**Робэрта Качарана таксама арыштавалі — на два месяцы**: [https://smarturl.click/nevOW](https://smarturl.click/nevOW)

Антыкарупцыйны суд Армэніі пастанавіў арыштаваць на два месяцы былога прэзыдэнта&nbsp;**Робэрта Качар’яна**. Пра гэта&nbsp;[паведаміла&nbsp;](https://www.azatutyun.am/a/robert-kocharyani-nkatmamb-khapanman-mijots-e-kirarvel-kalanky/33840962.html)Армянская служба Радыё Свабода.

Качар’яна затрымалі 25 жніўня пасьля ператрусу і даставілі ў Антыкарупцыйны камітэт Армэніі, там ягонае самаадчуваньне пагоршылася і яго перавялі ў шпіталь. Ягоны сын Лявон Качар’ян казаў, што ў яго бацькі праблемы з сэрцам і два тыдні таму яму правялі апэрацыю.