**«Робім усё, што ў нашых сілах», — прэзыдэнтка Кангрэсу мясцовых уладаў Рады Эўропы аб праблеме пашпартоў для беларускіх уцекачоў **→ [https://smarturl.click/nq168W](https://smarturl.click/nq168W)

Пра свой спадзеў на прагрэс у вырашэньні праблем з дакумэнтамі для беларускіх уцекачоў заявіла на прэсавай канфэрэнцыі ў Страсбургу прэзыдэнтка Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы **Ґун Марыт Гэльґесэн**.


> «Я ведаю, што сытуацыя вельмі складаная — напрыклад, калі людзі страчваюць пашпарты ці пасьведчаньні асобы. У сучасным сьвеце, дзе тэхналёгіі адыгрываюць вялікую ролю, без такіх дакумэнтаў жыць вельмі цяжка. Мы добра ўсведамляем гэта і ставімся да праблемы вельмі сур’ёзна. Мы робім усё, што ў нашых сілах, і спадзяемся на прагрэс», сказала яна.
