**Самалёты з Турэччыны, якія накіроўваліся ў Расею, прызямліліся ў Менску з-за атакі БПЛА: **[https://smarturl.click/26o8Wm](https://smarturl.click/26o8Wm)

Пазьней для расейцаў арганізавалі пераезд у Санкт-Пецярбург аўтобусамі і чыгуначным транспартам. Пасажыраў у аэрапорце сустракаў расейскі пасол у Беларусі Барыс Грызлоў.

Тым часам у аэрапорце Менск раніцай 19 кастрычніка фіксуюць затрымкі прылётаў па маршрутах у Санкт-Пецярбург, Анталію і Шарм-эль-Шэйх.