**Сэрбія, Баўгарыя і Бразылія галасуюць: што вызначаць выбары** **ў гэтых краінах**

[https://smarturl.click/37OmDp](https://smarturl.click/37OmDp)
25 кастрычніка выбары праходзяць у трох краінах — і паўсюль іх вынікі могуць паўплываць на замежную палітыку гэтых краін.

**Сэрбія** **выбірае парлямэнт**. Галоўная інтрыга — ці здолее студэнцкі рух скарыстацца хваляй пратэстаў супраць карупцыі і пахіснуць уладу Аляксандра Вучыча.

**Баўгарыя выбірае прэзыдэнта.** Галоўная інтрыга — ці атрымае перамогу кандыдатка, якая выступае за дыялёг з Масквой, ці выбарнікі падтрымаюць больш праэўрапейскі і праўкраінскі курс?

**Бразылія выбірае прэзыдэнта. **Галоўная інтрыга — ці застанецца прэзыдэнтам Лула да Сілва, ці яго пераможа Флавю Баўсанару — сын былога прэзыдэнта, які імкнецца разьвярнуць палітыку краіны ўправа?