**«Штодзённы ціск пераклалі на цывільныя ўстановы». Дасьледнікі прааналізавалі зьмены ў рэпрэсіўнай сыстэме з 2020 году** → [https://smarturl.click/0O525v](https://smarturl.click/0O525v)

Дасьледнікі **Максім Знак** і **Юры Касянкоў** з Цэнтру новых ідэй (ЦНІ) прэзэнтавалі даклад «Трансфармацыя рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі (2020–2026)», у якім адсачылі зьмены ў карнай сыстэме краіны, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.


> «Цывільныя ўстановы ўсё шырэй уцягваюцца ў рэпрэсіі. Працадаўцы, банкі, апэратары сувязі, школа і дзіцячыя сады, сацыяльная служба — кожны робіць свой унёсак», — мяркуюць аўтары дакладу.
