**Штучны інтэлект зробіць дыктатуру яшчэ мацнейшай? **

Выпускнік Гарварду і былы беларускі дыплямат **Павал Сьлюнкін** у праекце «Канапа» кажа, што штучны інтэлект — пагроза для дэмакратыі.

  Бо хто кантралюе AI? Кіраўнікі кампаній, якія ім займаюцца. І палітыкі, якія рэгулююць гэтыя кампаніі. І ніхто зь іх дэмакратыяй асабліва ня рупіцца, лічыць Сьлюнкін. А тэхналёгія дае вялікія магчымасьці кантролю за людзьмі. 


> «І яны вырашаюць, якім будзе твой сьвет. Ці звольняць цябе, ці ня звольняць».


_Цалкам размову зь ім _[глядзіце на YouTube-канале Свабоды](https://www.youtube.com/watch?v=LwD5gs_xtWo)_._