**Швайцарыя захавала дзейныя правілы нэўтралітэту — амаль 70% удзельнікаў рэфэрэндуму выступілі супраць іх узмацненьня.**

Ініцыятыва, вылучаная Швайцарскай народнай партыяй (UDC), прадугледжвала замацаваньне ў Канстытуцыі прынцыпу сталага ўзброенага нэўтралітэту. У выпадку яе прыняцьця краіна ня здолела б далучацца да санкцыяў, ня ўхваленых Радай Бясьпекі ААН, а таксама ўступаць у вайсковыя і абарончыя альянсы, у тым ліку NATO.