**Швэцыя можа закрыць візы беларускім спартоўцам — нават нэўтральным:** [https://smarturl.click/qq2QJ9](https://smarturl.click/qq2QJ9)

Швэцыя шукае юрыдычныя падставы, каб адмаўляць у візах беларускім і расейскім спартоўцам. Пад абмежаваньні могуць трапіць нават тыя, хто выступае пад нэўтральным сьцягам. 

Гэта можа перашкодзіць ім удзельнічаць у чэмпіянаце сьвету па лыжных відах спорту ў Фалуне ў лютым–сакавіку 2027 году.

Пасьля таго як МАК скасаваў ранейшыя рэкамэндацыі адносна беларускіх спартоўцаў, частка міжнародных фэдэрацыяў пачала зьмякчаць абмежаваньні. Але Швэцыя даваць зялёнае сьвятло ня сьпяшаецца.