**Сілавікі абверглі інфармацыю пра сьмерць за кратамі псыхіятра Паснова і паказалі відэа зь ім** → [https://smarturl.click/Jk6vEk](https://smarturl.click/Jk6vEk)
**
У Тэлеграм-канале, зьвязаным зь сілавымі структурамі, зьявілася відэа са зьняволеным віцебскім псыхіятрам Ігар Пасновым, пра сьмерць якога напярэдадні паведамілі правааабаронцы.**

На відэа Пасноў вітаецца і (пасьля мантажнай склейкі)  называе артыкул, па якім ён зняволены — 167, частка 3 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх). На сьцяне ў памяшканьні вісіць каляндар з датай 5 кастрычніка. 

Склейка можа тлумачыцца тым, што стандартная форма вітаньня асуджанага з супрацўнікам калёніі прадугледжвае прагаворваньне поўнай інфармацыі пра прысуд і тэрмін зьняволеньня.

Пра тое, што Пасноў памёр у Наваполацкай калёніі, 4 кастрычніка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку [паведаміў](https://www.facebook.com/pavellevinau/posts/pfbid027SFe99WFGTUGMNRW1HDoT9E25fDAcf1cqUnRuWkg5QHFUdHYZf6eMTXJfUjSsZ5hl)праваабаронца Павел Левінаў.