**Сьледчы камітэт заявіў пра крымінальную справу і затрыманьне прадстаўнікоў міжнароднага хімічнага і фармацэўтычнага гіганта**

[https://smarturl.click/5oJRmo](https://smarturl.click/5oJRmo)

У заяве СК гаворыцца, што спынена супрацьпраўная дзейнасьць прадстаўнікоў кампаніі **Bayer,** зьвязаная з ухіленьнем ад выплаты падаткаў. СК паведамляе пра затрыманьне 10 чалавек, сярод якіх грамадзяне Беларусі і Расеі. 7 фігурантаў справы ўзялі пад варту.

«Фігуранты супрацоўнічаюць са сьледзтвам, даюць прызнальныя паказаньні, у тым ліку ў адносінах да кіраўніцтва замежнай кампаніі», — гаворыцца ў заяве СК.
**
Bayer AG **— хімічная і фармацэўтычная кампанія, заснаваная ў Нямеччыне ў 1863 годзе. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Левэркузэне. Асьпірын — першапачаткова брэнд Bayer — прынёс кампаніі шырокую вядомасьць.