**Сьмяротнае ДТЗ зь беларусамі ў Грузіі. Кіроўца ня меў правоў на перавозку столькіх пасажыраў** → [https://smarturl.click/ZREqy](https://smarturl.click/ZREqy)

Грузінская пракуратура&nbsp;[выставіла абвінавачаньне](https://pog.gov.ge/news/prokuraturam-ozurgetis-munitsipalitetis-daba-gomis-mtis-saavtomobilo-gzaze-momkhdari-transportis-modzraobis-usafrtkhoebis-tsesebis-darghvevis-faqtze-ramats-otkhi-adamianis-gardatsvaleba-gamoitsvia-ert-pirs-braldeba-tsarudgina-5946)&nbsp;кіроўцу, які 12 жніўня не ўтрымаў свой мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.

Паводле сьледчых, кіроўца ня меў правоў адпаведнай катэгорыі для перавозкі такой колькасьці пасажыраў.

Яго затрымалі і абвінавацілі ў парушэньні правілаў бясьпекі руху, што прывяло да сьмерці больш як двух чалавек. Максымальнае пакараньне за такое злачынства — 10 гадоў зьняволеньня.