**Спэцпадразьделы міліцыі вучыліся адбіваць дывэрсію супраць Мазырскага НПЗ: **[https://smarturl.click/qq2LLx](https://smarturl.click/qq2LLx)

Паводле легенды, у міліцыю зьвярнуўся грамадзянін, якія паведаміў, што ў раёне Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу заўважыў «людзей у вайсковай форме». Падразьдзелы паднялі па трывозе.

Адначасова па трывозе паднялі атрад спэцыяльнага прызначэньня «Гром», які дысьлякуецца ў Магілёве. Байцы атраду ў поўнай баявой экіпіроўцы ажыцьцявілі марш-кідок і на шляху зьліквідавалі «дэструктыўныя сілы».