**Сталі вядомыя дата і месца пахаваньня Аляксандра Мілінкевіча**: [https://smarturl.click/b1R0v](https://smarturl.click/b1R0v)

Аляксандра Мілінкевіча пахаваюць 22 жніўня на варшаўскіх могілках «Павонзкі». А 10-й раніцы труну зь яго целам  выставяць для разьвітаньня ў Варшаўскім архікатэдральным саборы Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Пра гэта паведамілі ў сям'і памерлага.

А 12-й пачнецца пахавальная імша ў гэтым жа саборы, а 15-й — пахаваньне на Вайсковых могілках «Павонзкі».

Аляксандар Мілінкевіч памёр 11 жніўня на 80-м годзе жыцьця.