**Сьцяна з вады і гразі. Сотні людзей зьніклі бязь вестак пасьля раптоўнай паводкі на мяжы Нэпалу і Тыбэту, расьце колькасьць ахвяр. ФОТА: **[https://smarturl.click/0XZRL](https://smarturl.click/0XZRL)

Цэлыя паселішчы былі «зьмеценыя з твару зямлі». На запісе з камэраў назіраньня, сапраўднасьць якога пацьвердзіла AFP, відаць, як дзясяткі людзей ратуюцца ўцёкамі, калі паток бруду і абломкаў вышынёй у некалькі паверхаў абрынуўся на кітайскую частку памежнай зоны, адкідаючы ўбок грузавікі і аўтобусы.