**Суд Беларусі больш за 10 гадоў ня можа дабіцца кампэнсацыі ўрону ад расейца, які незаконна забіў зубра**: [https://smarturl.click/YVERA](https://smarturl.click/YVERA)

Суд Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці ўхваліў рашэньне аб спагнаньні больш за 162 тысяч рублёў з грамадзяніна Расеі, які ў сьнежні 2015 году незаконна забіў зубра падчас паляўнічага туру ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Суд таксама абавязаў расейца сплаціць больш за 8,1 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны ў даход дзяржавы.

У Беларусі налічваецца больш за 2 700 зуброў — гэта прыблізна траціна ад усясьветнага ліку. Паляваньне на іх дазволена, але строга абмежавана. Улады дазваляюць адстрэльваць толькі жывёл з рэзэрвовага генафонду — хворых, старых ці траўміраваных асобінаў.

Для грамадзян Эўразійскага эканамічнага саюзу кошт ліцэнзіі на нетрафэйнага зубра складае прыблізна 7 тысяч рублёў, а трафэйнага — 10 тысяч. Для грамадзян іншых дзяржаў кошт можа быць вышэйшы.