**Суд у Армэніі арыштаваў сына Робэрта Качар’яна. Самога экс-прэзыдэнта шпіталізавалі пасьля допыту**: [https://smarturl.click/xeR6O](https://smarturl.click/xeR6O)

Крымінальную справу за карупцыю завялі на 10 чалавек, у тым ліку на дваіх экс-прэзыдэнтаў Армэніі і былога прэмʼера.

Суд у Армэніі арыштаваў на два месяцы&nbsp;**Сэдрака Качарʼяна**, сына былога прэзыдэнта краіны&nbsp;**Робэрта Качарʼяна**,&nbsp;[паведаміла&nbsp;](https://www.azatutyun.am/a/sedrak-kocharyany-kalanavorvets-2-amsov/33839591.html)Армянская служба Радыё Свабода з спасылкай на ягонага адваката Аляксандра Качубаева. Сэдрака Качарʼяна абвінавацілі ў адмываньні сродкаў, дапамозе ў атрыманьні буйных хабараў і злоўжываньні службовым становішчам. Яму абмежавалі права на зносіны, спатканьні дазволеныя толькі з жонкай і дзецьмі. 

Сілавікі прыйшлі зь ператрусамі да былога прэзыдэнта Робэрта Качарʼяна і яго сыноў — Лявона і Сэдрака — раніцай 25 жніўня.