**Суд у Швайцарыі разглядае скаргу сваякоў зьніклых Захаранкі і Красоўскага на апраўданьне экс-байца Гараўскага: **[https://smarturl.click/V1o1Qn](https://smarturl.click/V1o1Qn)

У 2023 годзе яго апраўдалі, палічыўшы доказы недастатковымі. Гараўскі раней сам заяўляў журналістам DW, што ўдзельнічаў у выкраданьні і забойстве трох апанэнтаў Лукашэнкі ў 1999 годзе.


> Алена Захаранка: Пасьля дваццаці гадоў безвыходнасьці я маю права нарэшце атрымаць адказ на пытаньне, якога мой сын чакаў ад мяне чвэрць стагодзьдзя. Я жадаю праўды і справядлівага прысуду, а таксама таго, каб саўдзельнікі гэтага злачынства панесьлі крымінальную адказнасьць.
