**Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі: Пасажырскія цягнікі ідуць празь небясьпечныя расейскія рэгіёны, цягнікі з палівам  — у аб’езд**  [https://smarturl.click/dLQ84E](https://smarturl.click/dLQ84E)

Праз пагрозы дывэрсій расейскія вайсковыя эшалёны і вагоны з выбуховымі матэрыяламі сталі накіроўваць у абыход Унечы, што на расейскай Браншчыне.

Пазьней на аб’язныя маршруты перавялі і гружаны нафтаналіў Мазырскага НПЗ.

Пасажырскія цягнікі пры гэтым працягваюць рухацца праз Унечу.

1 верасьня цягнік з Адлера праз Гомлю ў Менск спазьняўся на 4 гадзіны праз «тэхнічныя прычыны». Паводле Супольнасьці чыгуначнікаў Беларусі, прычынай [стаў](https://ddm77794q94il.cloudfront.net/incidents/gruzy-dorozhe-zhiznej-passazhirov-pochemu-bzhd-sohranyaet-passazhirskie-marshruty-cherez-unechu/) чарговы падрыў чыгуначных каляінаў ва Ўнечы.