**Сьвятлана Ціханоўская паказала сваю нядзельную трэніроўку**

[https://smarturl.click/oqknLn](https://smarturl.click/oqknLn)
Спорт стаў часткай яе жыцьця пасьля таго, як зімой 2024 году яна пачала займацца боксам. У інтэрвію праграме «Жыцьцё-маліна» яна расказвала, што ў цяжкі псыхалягічны пэрыяд ёй параілі паспрабаваць трэніроўкі.


> «Мне спадабалася, што там можна абстрагавацца ад сытуацыі, не праклінаючы сябе за тое, што ты робіш нешта недарэчнае ў нейкім кантэксьце. І пачалося ўсё з боксу».


Пазьней Ціханоўская таксама расказвала пра ёгу, групавыя заняткі і стральбу ў ціры. Трэніроўкі дапамагаюць ёй трымаць сябе ў форме і здымаць нэгатыўную энэргію, кажа яна.