**Сьвятлана Ціханоўская пра вяртаньне Пачобута ў Беларусь: «Такія людзі натхняюць, але галоўнае, каб ён быў у бясьпецы»**

«Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. І, думаю, кожны, хто ведае яго гісторыю, разумее, колькі мужнасьці стаіць за гэтым рашэньнем. Часам нават ва ўмовах дыктатуры чалавек можа адваяваць для сябе маленькую прастору свабоды – дзякуючы ўласнай стойкасьці і міжнароднай падтрымцы. Я вельмі рада, што Анджэй цяпер у Беларусі і можа быць дома», – адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.

У той жа час яна адзначыла, што часовае вяртаньне Пачобута ў Беларусь сьведчыць аб зьменах у Беларусі. «Рэпрэсіі працягваюцца: людзей затрымліваюць, заводзяць крымінальныя справы, ціснуць на родных, выклікаюць у КДБ. Для тых, хто мае рызыку перасьледу, вяртаньне па-ранейшаму можа быць небясьпечным. Гісторыя Анджэя – вельмі асаблівая. Такія людзі натхняюць сваёй вытрымкай і гераізмам. І сёньня галоўнае – каб ён быў у бясьпецы. І спадзяюся, што ён гэтак жа свабодна зможа выехаць».