**Сярод вызваленых —&nbsp;стваральнік «Арт Сядзібы» і **[Symbal.by](http://Symbal.by/)** Павал Белавус: **[https://smarturl.click/M52aDx](https://smarturl.click/M52aDx)

Паўла Белавуса затрымалі ў лістападзе 2021 году і ў траўні 2023-га асудзілі на 13 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Сярод іншага яго пакаралі нібыта за здраду дзяржаве.

У чэрвені 2023 года КДБ унёс яго ў «сьпіс тэрарыстаў».

Ягоная крама [Symbal.by](http://Symbal.by/) працавала з 2014 году і стала адной з найбольш вядомых у справе папулярызацыі беларускай мовы і культуры. У 2020 годзе крама шыла і перадавала мэдыкам засьцерагальныя маскі, а ў 2021-м вымушана была зачыніцца пад ціскам уладаў.