**Сынагогі, штэтлы, сямейныя гісторыі. Віртуальны музэй вяртае гісторыю беларускіх габрэяў:** [https://smarturl.click/QwGk81](https://smarturl.click/QwGk81)

У сеціве запрацаваў «Віртуальны габрэйскі музэй Беларусі», які дазваляе падарожнічаць па колішніх штэтлах, пабачыць страчаныя і захаваныя сынагогі, пазнаёміцца з архіўнымі дакумэнтамі і сямейнымі гісторыямі. Стваральнікі праекту з Цэнтру беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны імкнуцца аднавіць і захаваць супольны даробак двух народаў.