**Сытуацыя падштурхоўвае Зеленскага зрабіць Лукашэнку ахвярным казлом, — украінскі аналітык**  [https://smarturl.click/Xw9JdA](https://smarturl.click/Xw9JdA)

Якой можа быць рэакцыя Ўладзіміра Зяленскага на аднаўленьне працы беларускіх рэтрансьлятараў для карэктаваньня расейскіх дронавых удараў па Ўкраіне, у камэнтары [«ПіКу Свабоды»](https://www.youtube.com/watch?v=bD0KG0K4LbU) разважае ўкраінскі палітоляг **Яўген Магда**.


> «Я думаю, што цяперашняя сытуацыя вакол расейскіх нападаў на Кіеў і іншыя буйныя гарады, асабліва гарады на захадзе Ўкраіны, падштурхоўвае Ўладзіміра Зеленскага да таго, каб зрабіць Лукашэнку ахвярным казлом».
