**«Там вельмі карысна пабываць, вельмі». Паразмаўлялі зь беларусам, які зьезьдзіў турыстам у Паўночную Карэю**: [https://smarturl.click/D7WRv](https://smarturl.click/D7WRv)

Міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў днямі вярнуўся з замежнага адпачынку. Адпачываў ён ня ў звыклых для беларусаў Турэччыне ці Эгіпце. 

Рыжанкоў наведаў з гэтай мэтай Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку. Дэталі адпачынку беларускага чыноўніка на паўночнакарэйскай зямлі не раскрываюцца, аднак вярнуўся Рыжанкоў натхнёны і з навінамі аб магчымым хуткім скасаваньні візавага рэжыму паміж Менскам і Пхеньянам. Дамова ўжо падрыхтаваная, засталося толькі падпісаць.

Свабода пагаварыла з чалавекам, які пабачыў КНДР на ўласныя вочы.