**Threads як&nbsp;пагроза беларускаму рэжыму. Вынікі новага дасьледаваньня: **[https://smarturl.click/26oR8R](https://smarturl.click/26oR8R)

Беларускія сілавікі ўсё больш увагі надаюць Threads і TikTok. Міліцыя ўжо папярэджвала, што пакараць могуць нават за крытыку прадуктаў у крамах або камэнтар пра супрацоўніка ДАІ. А выдаленьне допісу не ўратуе яго аўтара.

За ліпень–верасень у Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» 487 інфармацыйных матэрыялаў. Пад забарону трапляюць ня толькі сацсеткі і мэдыя, але і кнігі - творы Сьвятланы Алексіевіч, Паўла Севярынца і нават мастацкі раман францускага пісьменьніка Марка Леві пра Беларусь.