**Трамп абвясьціў аб пачатку маштабнай эканамічнай апэрацыі супраць Ірана: **[https://smarturl.click/0Xv8p](https://smarturl.click/0Xv8p)


> «Ніхто не даў Ісламскай Рэспубліцы Іран больш магчымасьцяў заключыць пагадненьне, чым я. На жаль для іх, яны імі не скарысталіся. 
> 
> Таму сёньня я абʼяўляю аб самай разбуральнай эканамічнай апэрацыі, якую калі-небудзь праводзілі супраць якой-небудзь краіны&#33; Гэта будзе эканамічная вайна і ізаляцыя беспрэцэдэнтнага маштабу»


Трамп назваў захады супраць Ірана «эканамічным днём Д» (D-day — 6 чэрвеня 1944 году, дзень высадкі саюзьнікаў у Нармандыі падчас Другой сусьветнай вайны) і заклікаў саюзьнікаў ЗША ўдзельнічаць у ізаляцыі Ірана.