**Трамп заявіў, што дамовіўся з Пуціным пра пастаўку мільёнаў тонаў расейскага дызэлю на сусьветны рынак** → [https://smarturl.click/EYn5y0](https://smarturl.click/EYn5y0)

Міністэрства фінансаў ЗША 9 кастрычніка выдала генэральную ліцэнзію, якая дазваляе апэрацыі з дызэльным палівам расейскага паходжаньня, раней забароненыя амэрыканскімі санкцыямі.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп [паведаміў](https://truthsocial.com/@realDonaldTrump/117412435306815143), што правёў «вельмі пасьпяховую» тэлефонную размову з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі [раскрытыкаваў](https://t.me/V_Zelenskiy_official/21297) рашэньне ЗША:


> «Дазвол Расеі прадаваць нафтапрадукты — гэта інвэстыцыя ў вайну, якую трэба скончыць, а не працягваць», — падкрэсьліў Зяленскі.
