**Трамп зьбіраецца прызначыць Коўла спэцпрадстаўніком у справах закладнікаў**

Дональд Трамп 28 верасьня вылучыў Джона Коўла на пасаду свайго спэцыяльнага пасланьніка ў справах закладнікаў у рангу і статусе амбасадара.
Цяпер ягоную кандыдатуру мае разгледзіць Сэнат.

З 10 лістапада 2025 году Коўл займае пасаду спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША па Беларусі.

22 верасьня ў інтэрвію «Дождю» Коўл заявіў, што зьбіраецца таксама займацца вызваленьнем расейскіх палітвязьняў.