**Тры ракеты і два дроны выбухнулі на тэрыторыі Малдовы. Кішынёў усклаў адказнасьць на Расею**: [https://smarturl.click/dLQV1E](https://smarturl.click/dLQV1E)

Міністар абароны Малдовы Анатоле Насаты ўдакладніў, што «пяць лятальных аб’ектаў, якія праляцелі над тэрыторыяй Рэспублікі Малдова і выбухнулі на ёй, — гэта тры ракеты і два бесьпілётнікі».

Міністар усклаў адказнасьць за гэтыя інцыдэнты на Расейскую Фэдэрацыю і ўскосна асудзіў яе спробы — у тым ліку з боку пасла Масквы ў Кішынёве — адмаўляць падобныя абвінавачваньні.